Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане будуць разглядзець праект Эўразійскага зьвязу


Астана

Астана

29 траўня ў сталіцы Казахстану пройдзе пасяджэньне Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету.

У ім возьмуць удзел кіраўнікі Казахстану, Расеі і Беларусі. У якасьці назіральнікаў запрошаныя прэзыдэнты Ўкраіны і Кіргізстану.

«Асноўная тэма маючага адбыцца саміту — абмен думкамі аб ходзе рэалізацыі дамоўленасьці па падрыхтоўцы Дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе да 1 траўня 2014 года. Плянуецца разгледзець актуальныя пытаньні забесьпячэньня функцыянаваньня Мытнага саюза і далейшага разгортваньня Адзінай эканамічнай прасторы», — паведамілі ў прэсавай службе Крамля.

Чакаецца, што бакі таксама абмяркуюць мерапрыемствы па стварэньні інтэграванай інфармацыйнай сыстэмы зьнешняга і ўзаемнага гандлю Мытнага саюза, правядзеньне ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі, асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-сябраў Мытнага саюза і АЭП на 2013-2014 гады.

Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Астану яшчэ ўчора, у той час як прэзыдэнты Казахстану і Расеі бралі ўдзел у саміце АДКБ ў Бішкеку. Беларускі кіраўнік праігнараваў гэты саміт, хутчэй за ўсё, асьцерагаючыся нязручных пытаньняў наконт экстрадыцыі ў Кіргізстан экс-прэзыдэнта гэтай краіны Курмабека Бакінева, які атрымаў прытулак у Беларусі.
XS
SM
MD
LG