Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трактары няма куды падзець, а МТЗ працуе 6 дзён на тыдзень


На тэрыторыі Менскага трактарнага заводу, у філіялах МТЗ, на выпрабавальнай пляцоўцы, што ў пасёлку Абчак, назьбіралася каля 20 тысяч трактароў, якія прадпрыемства ня можа прадаць.

Тым ня менш плян не зьмяншаюць — завод па-ранейшаму вырабляе 5 тысяч трактароў на месяц. Такой перавытворчасьці і такой складанай сытуацыі са збытам не прыгадваюць нават вэтэраны заводу.

Прычым ніякага скарачэньня працоўнага тыдня, як на МАЗе да чатырохдзёнкі, няма. Наадварот, часьцяком працаўнікоў прымушаюць выходзіць і ў суботу за падвойную зарплату. Сярэдні заробак на заводзе — ад 4 ад 6 мільёнаў.

Пра ўсё гэта даведалася карэспандэнтка Радыё Свабода, якая ў перапынку на абед паразмаўляла з рабочымі каля прахадной МТЗ.




Атрымаць камэнтар у кіраўніцтва МТЗ карэспандэнту Радыё Свабода не ўдалося: у будынак дырэкцыі не прапусьцілі і параілі зьвярнуцца зь пісьмовым запытам.

Былы дырэктар яшчэ аднаго гіганту айчыннага аўтапраму — «Амкадора» — Васіль Шлындзікаў такім чынам пракамэнтаваў сытуацыю, калі збыту прадукцыі няма, а завод надалей працуе на склад, ды яшчэ прымушаючы рабочых выходзіць на працу і па суботах:

«Грошы ёсьць — вось яны іх і выпрацоўваюць. Адкуль грошы — ня ведаю, магчыма, дзяржава падкінула. То бок ёсьць магчымасьць працаваць на склад, ды яшчэ і з падвойнай аплатай за суботу. Выконваюць плян, паказчыкі — на шкоду фінансаваму стану прадпрыемства, я так думаю. Але звычайна гэтыя грошы хутка сканчаюцца.

Тут, праўда, ёсьць і іншая прычына: вельмі складана спыніць такую махіну, як МТЗ. У прынцыпе, эканомія там мізэрная ад спыненьня вытворчасьці. Лепш працаваць. Праўда, незразумела, навошта яны ў выходныя працуюць. Карацей, і так дрэнна, і па-іншаму дрэнна».
XS
SM
MD
LG