Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Янукевіч у Брусэлі ў эфіры зь Сяргеем Абламейкам ад 18 гадзіны


У Брусэлі прайшло пленарнае пасяджэньне Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу («Эўранэст»).

Статус Беларусі ў Эўранэсьце застаецца замарожаным. Прадстаўнікі афіцыйнага Менску запрошаныя не былі.

Госьць эфіру – член дэлегацыі беларускай апазыцыі ў Брусэлі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У Менску пачаўся рост цэнаў на кватэры. Якія пэрспэктывы? Меркаваньні прафэсіяналаў.

Кіраўнік Беларусі праігнараваў нефармальны саміт АДКБ у Бішкеку, а прыляцеў у Астану на паседжаньне Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету. Як у Бішкеку адрэагавалі на такі дэмарш?

На месцы будынку былой ткацкай мануфактуры сям’і Кастуся Каліноўскага ў Якушоўцы Сьвіслацкага раёну невядомыя зрабілі звалку.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG