Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа жыве ў гатэлі і харчуецца ў сталоўцы


Рымскі папа Францішак

Рымскі папа Францішак

Рымскі папа Францішак напісаў у лісьце да свайго сябра, сьвятара з Аргентыны, што імкнецца жыць, як раней.

У лісьце, які шырока распаўсюдзілі ў аўторак італьянскія СМІ сьледам за аргентынскай газэтай «El Clarin», папа напісаў ксяндзу Энрыке Радрыгесу пра свой выбар: «Я ў добрым стане і ня страціў унутранага спакою з-за падзеі, зусім цудоўнай, якую я лічу дарункам Божым».

«Я стараюся захаваць той самы лад жыцьця і дзеяньняў, як у Буэнас-Айрэсе, бо калі б я зьмяніў яго ў маім узросьце, я, вядома, быў бы асьмяяны», – сказаў Францішак у лісьце, напісаным праз два месяцы пасьля канкляву.

Ён дадаў: «Я не хачу жыць у Апостальскім палацы. Я хаджу туды толькі на працу і аўдыенцыі». Папа нагадаў, што жыве ў Доме сьвятой Марты ў Ватыкане, дзе спыняюцца біскупы, сьвятары і вернікі.

«Людзі бачаць мяне, а я жыву нармальным жыцьцём: раніцай публічная імша, ем у сталоўцы з усімі і г. д.», – піша папа. «Мне вельмі добра, што я не ізаляваны» – пераконвае Францішак свайго аргентынскага сябра.
XS
SM
MD
LG