Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя правядзе «Марш супраць катаў»


Расейская апазыцыя паведаміла мэрыю Масквы аб правядзеньні 12 чэрвеня «Марша супраць катаў».

Апазыцыя зьбіраецца сабраць да 30 000 чалавек і павесьці іх да знакамітай Балотнай плошчы.

Асноўным лёзунгам акцыі будзе: «За нашу і вашу свабоду!»

Марш праводзіцца ў падтрымку абвінавачаных па «балотнай справе», а таксама іншых палітвязьняў. Ён будзе арганізаваны грамадзянскімі актывістамі пры падтрымцы Каардынацыйнага Савета апазыцыі, гаворыцца ў Twitter аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Сяргея Удальцова.

На мінулым тыдні крымінальная справа аб масавых беспарадках у Маскве на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года была накіраваная ў суд. У ходзе яго расьсьледаваньня да крымінальнай адказнасьці прыцягнута 12 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG