Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты пераначавалі ў намёце пад сьценамі МУС на знак пратэсту супраць зьбіцьця іх калег на кіеўскім мітынгу апазыцыі 18 траўня.

Намёт ля ўваходу ў МУС Украіны стаў часовым інфармацыйным цэнтрам і адначасова напамінам праваахоўнікам аб іх абавязку расьсьледаваць акалічнасьці нападу на журналістаў Вольгу Сніцарчук і Улада Содаля, які быў успрыняты як чарговая праява наступу на дэмакратыю ва Ўкраіне.

Яго ўсталявалі актывісты руху «Стоп цэнзуры» ля ўваходу ў Міністэрства ўнутраных спраў.

Як заявіў Свабодзе адзін з арганізатараў акцыі актывіст руху «Стоп цэнзуры» Багдан Куцепаў, удзельнікі акцыі плянуюць дзяжурыць у намёце 3 дні.

«Першая ноч лічыцца цяжкай, але ўсё прайшло весела. Такога я не памятаю з часоў Аранжавай рэвалюцыі — да нас падыходзілі людзі, прыносілі гарбату. Мы былі зьдзіўленыя, бо аб правядзеньні акцыі журналісты дамаўляліся падчас перапіскі ў Google-групе: вырашылі паставіць намёт, спачатку чакалася, што дзяжурыць будуць два чалавекі, але сёньня атрымалася так, што начавалі да 15 людзей, якія пастаянна мяняліся, прыехаў пасьля прамога эфіру вядучы ICTV Андрэй Кулікоў, хоць нікога не папярэджваў аб гэтым.

Мы пастаім да серады як напамін міністру МУС Віталю Захарчанку пра публічнае абяцаньне даць справаздачу, што зроблена ў расьсьледаваньні нападу на нашых калегаў».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG