Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не паляцеў на саміт у Бішкек з-за Бакіева


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У Бішкеку сёньня адбываецца нефармальны саміт кіраўнікоў краін-сябраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Галоўнай тэмай саміту зьяўляецца сытуацыя ў Аўганістане і выпрацоўка захадаў па забесьпячэньні бясьпекі ў рэгіёне пасьля вываду з гэтай рэспублікі сіл НАТО ў 2014 годзе.

Падчас саміту ў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы з прэзыдэнтамі Кіргізстану і Таджыкістану Алмазбекам Атамбаевым і Эмамалі Рахмонам, паведамляе РИА Новости.

Па заканчэньні саміту Пуцін вылеціць у Астану, дзе пройдзе сустрэча на вышэйшым узроўні краін Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расія і Таджыкістан.

Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі аб ягоным візыце ў Бішкек не паведамляе, там зазначылі што ёсьць толькі інфармацыя пра ягоны рабочы візыт у Казахстан 28-29 траўня, дзе беларускі кіраўнік прыме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета, на якім будуць абмеркаваныя пэрспэктывы разьвіцьця асноўных напрамкаў інтэграцыі. На гэтым пасяджэньні сярод іншага мяркуецца разгледзець праект Дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнай саюза.


Грыб: «Лукашэнка не паляцеў у Бішкек з-за Бакіева»


Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб

Няўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў нефармальным саміце кіраўнікоў краін-сябраў АДКБ у Бішкеку старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня Мечыслаў Грыб патлумачыў наступным чынам:

«Тут ёсьць толькі адзін адказ — гэта адназначна зьвязана з Бакіевым. Кіргізкі суд завочна асудзіў былога прэзыдэнта на доўгі тэрмін пазбаўленьня волі і патрабуе ад Лукашэнкі яго выдачы. А той яго не выдае.

Я разумею, што Лукашэнка тут не самастойная фігура і што гэтыя паводзіны (прытулак, нявыдача) неафіцыйна ўзгодненыя з Масквой. І атрымліваецца, што Крэмль у цяні, а на віду — Лукашэнка. Ён апынуўся крайнім. І сёньня ехаць у Бішкек, калі супраць цябе настроеныя і ўлада, і апазыцыя, і калі будуць мітынгаваць і патрабаваць, навошта гэта Лукашэнку трэба?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG