Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адновяць мэмарыяльную дошку Брэжнева


Пацалунак Брэжнева і Хонэкера. Малюнак на Бэрлінскім муры.
Пацалунак Брэжнева і Хонэкера. Малюнак на Бэрлінскім муры.

На фасадзе дома 26 па Кутузаўскім праспэкце, дзе жыў генэральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў, будзе адноўленая мэмарыяльная дошка.

Праваабаронцы ўжо выступілі з крытыкай гэтага пляну. Адным з аўтараў ініцыятывы па аднаўленьню мэмарыяльнай дошкі, дэмантаванай больш за 20 гадоў таму, выступіў дэпутат Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расія» Аляксандр Хінштэйн.

«Як мяркуецца, дошка будзе гатовая да дня нараджэньня Брэжнева (19 сьнежня). Мы разьлічвалі ўсталяваць яе да Дня перамогі, аднак гэтага зрабіць не ўдалося», — распавёў Хінштэйн у інтэрв’ю Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, мэмарыяльная дошка будзе ідэнтычная той, якая існавала на тым жа месцы да 1991 года і цяпер знаходзіцца у адным з музэяў Бэрліна.

«Гэтая ідэя — дзікунства, паколькі не кожны пэрсанаж у гісторыі заслугоўвае мэмарыяльнай дошкі. Леанід Ільіч — пэрсанаж сумнеўны, герой анэкдотаў, не адзначыў сябе нічым асабліва пазытыўным, затое спрыяў пачатку вайны ў Аўганістане, высылцы Салжаніцына і Сахарава, вялікай колькасьці працэсаў супраць іншадумцаў і шырокаму выкарыстаньню супраць іх псыхіятрыі», — заявіў з гэтай нагоды сябра праўленьня таварыства «Мэмарыял» Ян Рачынскі.

На думку Рачынскага, гэтае рашэньне дэманструе дзіўную шкалу каштоўнасьцяў яго аўтараў, так як у Маскве няма мэмарыяльнай дошкі Мікіты Хрушчова, які пачаў працэс рэабілітацыі і вызваленьня зьняволеных.

Паводле Хінштэйна, аднаўленьне дошкі фінансуецца за кошт пазабюджэтных крыніц і прыватных ахвяраваньняў. Ініцыятыва належыць грамадзкаму камітэту, у склад якога ўваходзяць людзі з былога атачэньня Брэжнева і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый.

Паводле апытаньня «Левада-Цэнтра», праведзенага ў красавіку, Брэжнеў карыстаецца ў расейцаў найбольшай папулярнасьцю сярод усіх кіраўнікоў Расеі ў 20 стагодзьдзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG