Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дазволіў пастаўкі зброі сірыйскім паўстанцам


Уільям Гэйг, брытанскі міністар замежных спраў.

Уільям Гэйг, брытанскі міністар замежных спраў.

Эўрапейскі зьвяз адмовіўся ад эмбарга на пастаўкі зброі паўстанцам у Сірыі, санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Башара Асада працягнутыя.

Аднак, паводле міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Уільяма Гэйга, яшчэ няма рашэньня пра пачатак такой пастаўкі байцам, якія спрабуюць скінуць рэжым прэзыдэнта Башара Асада.

«Эўразьвяз пагадзіўся завяршыць эмбарга на пастаўкі зброі сірыйскай апазыцыі і падтрымліваць усе дзейсныя санкцыі ў дачыненьні да сірыйскага рэжыму. Такое рашэньне многім краінам зрабіць было цяжка, таму ў нас былі такія доўгія дыскусіі, якія доўжыліся 12 або 13 гадзін. Але думаю, што гэта правільнае рашэньне »,-- сказаў брытанскі міністар.

Уільям Гэйг дадаў, што Вялікабрытанія не мае «ніякіх канкрэтных плянаў пастаўляць зброю ў Сірыю», але можа пры неабходнасьці “гнутка рэагаваць у будучыні”.

У адрозьненьне ад Вялікабрытаніі і Францыі, Аўстрыя і некаторыя іншыя краіны-сябры ЭЗ выступілі супраць, заявіўшы, што такі крок можа выклікаць яшчэ большае кровапраліцьце.

Эмбарга Эўразьвязу на пастаўкі зброі ў Сірыю афіцыйна заканчваецца ў канцы траўня. ЭЗ таксама пагадзіўся падоўжыць на год усё фінансава-эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Асада.
XS
SM
MD
LG