Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкага пераабралі віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека


Алесь Бяляцкі за кратамі

Алесь Бяляцкі за кратамі

27 траўня ў межах 38-га Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі пераабраны віцэ-прэзыдэнтам.

У 2007 годзе ён стаў першым віцэ-прэзыдэнтам FIDH з Усходняй Эўропы. У 2010 годзе быў абраны на другі тэрмін, паведамляе «Вясна».

За кіраўніка «Вясны» свае галасы аддалі 76 з 90 удзельнікаў галасаваньня. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру Валянцін Стэфановіч, які браў удзел у працы Кангрэсу ў Стамбуле. Кандыдатуру Алеся Бяляцкага вылучыла прэзыдэнтка FIDH Суэр Белхасэн.

38-ы Кангрэс FIDH адбываўся з 23 па 27 траўня у Стамбуле. На мерапрыемства, галоўная тэма якога — «Палітычныя пераходныя працэсы і правы чалавека: досьвед і выклікі», зьехаліся прадстаўнікі 200 НДА з 130 краінаў.

Кангрэс прыняў 26 рэзалюцый, якія тычацца, у прыватнасьці, Малі, Сырыі, Малайзіі, Кубы, Расеі і Турцыі.
XS
SM
MD
LG