Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве», будуць судзіць у Віцебскім абласным судзе. Туды ўжо перадалі матэрыялы справы.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла яго маці Вольга Гайдукова.

Дату суду яна пакуль ня ведае, але мяркуе, што гэта адбудзецца ў чэрвені.Спадарыня Гайдукова хоча, каб працэс па справе сына быў адкрыты.

Яна распавяла, што 24 траўня ў Менску ў СІЗА з Андрэем меў сустрэчу адвакат. Але магчыма, што яго ўжо этапавалі ў Віцебск. Ён адчувае сябе добра і трымаецца нармальна. Яго ўтрымліваюць пад вартай, і гэты тэрмін працягнуты да 17 чэрвеня.

Вольга Гайдукова сказала карэспандэнту Свабоды, што ёй так і не дазволілі сустрэцца з сынам. Яна спадзяецца, што гэты дазвол можна будзе атрымаць у судзьдзі.

«Хочацца завяршэньня гэтай трагікамэдыі. Стаміліся ўсе: і ён, і мы самі. Больш за паўгода ўсё цягнецца».

Хочацца завяршэньня гэтай трагікамэдыі. Стаміліся ўсе: і ён, і мы самі. Больш за паўгода ўсё цягнецца
Андрэя Гайдукова, удзельніка некалькіх апазыцыйных акцыяў і выбарчых кампаніяў, у тым ліку ў складзе каманды Андрэя Саньнікава, ініцыятара стварэньня наваполацкай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», затрымалі 8 лістапада.

Затрыманьне адбылося ў Віцебску, паводле зьвестак прэсавай службы КДБ, «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».

Родныя і сябры Гайдукова тлумачаць ціск з боку КДБ ягонай грамадзкай актыўнасьцю. І згадваюць неаднаразовыя гутаркі зь «людзьмі ў цывільным», якія пагражалі хлопцу «непрыемнасьцямі» за адкрытую дэманстрацыю апазыцыйных поглядаў.

Былога апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова трымаюць пад вартай ужо паўгода.
XS
SM
MD
LG