Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў зьбяднеў на адну старую камяніцу


Рэшткі будынка

Рэшткі будынка

У Магілёве на вуліцы Лепяшынскага разбурылі стары будынак, які бараніла грамадзкасьць.

Мясцовая арганізацыя Таварыства беларускай мовы, а таксама Таварыства аховы помнікаў зьвярталіся з адкрытым лістом да мясцовай улады з просьбай унесьці дом у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

Праводзілася і грамадзкае абмеркаваньне. Усё гэта не ўратавала будынак ад зьнішчэньня. Замест яго цяпер толькі груд бітай цэглы.

«Я лічу, што для Магілёва гэта маленькая трагедыя, бо мы ў мірны час страчваем гістарычны будынак. Сваімі рукамі разбурылі старадаўні дом. Абяцалі, што пасьля таго як будынак зьнясуць, то адбудуюць ягоны фасад такім, які быў да разбурэньня. Узьвялі ж дом у стылі эклектыкі. Ён ня быў у сьпісе гісторыка-матэрыяльных каштоўнасьцяў. Будынак можна было захаваць, як казалі спэцыялісты, але на рэстаўрацыю патрэбныя былі вялікія сродкі», — камэнтуе знос дома старшыня Магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.

Знос дома тлумачылі тым, што падмурак ня вытрымае заплянаваных будаўнічых нагрузак.

Раней тут месьціўся адзін з карпусоў анкалягічнай лякарні. Камяніцу ўзьвялі на пачатку дваццатага стагодзьдзя. Стаяла яна ў цэнтры гораду, у ахоўнай зоне.

Такім будынак быў, калі яго баранілі

Такім будынак быў, калі яго баранілі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG