Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 28 траўня: дзень нараджэньня Івана Луцкевіча, візыт Лукашэнкі ў Казахстан, дыскусія пра беларускую п'есу


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Астана, візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан, дзе ён возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.

Друскінінкай/Алітус. Другі беларуска-літоўскі форум рэгіянальнага супрацоўніцтва

Вільня. 16-е пасяджэньне двухбаковай беларуска-літоўскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

Брусэль. Пачатак пасяджэньня Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» (Эўранэст)

Жэнэва. Пасяджэньне Рады ААН па правах чалавека, ў парадку дня, апроч іншых, і беларускае пытаньне

Менск. Публічная дыскусія «Беларуская новая п’еса: без беларускай мовы ці беларуская?» Кнігарня «логвінаЎ». Праспэкт Незалежнасці 37а. Пачатак а 19:00

Менск. «Арэхападзеньне» — прэзэнтацыя паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай. Кнігарня «логвінаЎ». Праспэкт Незалежнасці 37а. Пачатак а 19:00

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1549 — памёр Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1569 — падпісаная Люблінская унія, якая аб’яднала Польшчу і Вялікае княства Літоўскае ў Рэч Паспалітую. Літва захавала частковую аўтаномію: асаблівае заканадаўства і суды, казну, войска, шэраг пасадаў. Афіцыйнай мовай Літвы засталася старабеларуская.

1863 — у баі каля вёскі Ўладыкі забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромлена Парыская камуна

1881 — нарадзіўся Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, археоляг.

1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.

1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

1918 — Абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.1961 — у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1960 — нарадзіўся Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства Вольных Літаратараў і літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Маціяс Руст саджае прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Чырвонай плошчы ў Маскве

ЦЫТАТА ДНЯ

Усе нашы дзеяньні маюць на мэце толькі абарону правоў чалавека.

— Мы не падтрымліваем гвалтоўныя дзеяньні, з якімі б намерамі яны ні рабіліся. Усе нашы акцыі — выключна мірныя.

— Мы не зьяўляемся прыхільнікамі або супернікамі якой-небудзь палітычнай сыстэмы або асобна ўзятай дзяржавы.


З прынцыпаў праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
XS
SM
MD
LG