Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як дажыць да 100 гадоў?


Як вынікае з аднаго дацкага досьледу, усе тыя, хто нарадзіўся пасьля 2000 году, маюць шанцы дажыць да 100 гадоў. Гэта прыблізна на 20 гадоў даўжэй, чым сярэдняя працягласьць жыцьця ўсіх астатніх.

А што з тымі, якія нарадзіліся перад 2000 годам?

Яны таксама маглі б жыць так доўга, лічыць Уолтэр Борц ІІ, прафэсар мэдыцыны Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. «Жыць так доўга не дазваляюць нам дрэнныя звычкі» — кажа прафэсар Борц.

Звычайнае шчасьце і спадчынныя гены, зразумела, адыгрываюць ролю ў вызначэньні працягласьці жыцьця, але гэтыя два чыньнікі непадуладныя чалавеку. Пабольшыць свае шанцы на дасягненьне 100 гадоў можна толькі праз зьмену дрэнных звычак і набыцьцё добрых.

Чым можна падоўжыць сваё жыцьцё, паводле меркаваньня амэрыканскіх адмыслоўцаў? Вось некалькі падказак:

1. Ежце шмат садавіны і агародніны (гэта дадае да 5 гадоў жыцьця).

2. Працуйце пяць дзён на тыдзень, а ў выходныя абавязкова адпачывайце (2-4 гады).

3. Набудзьце нейкае хобі, якое дазволіць вам здымаць стрэс (2 гады).

4. Чысьціце зубы ніткай, паколькі выдаленьне шкодных бактэрый выдатна памяншае рызыку сардэчных захворваньняў і інсультаў (6 гадоў).

5. Ніколі не адмаўляйцеся ад водпуску (1-2 гады).

6. Сьпіце ня менш за 7-8 гадзін на суткі (2 гады).

7. Займайцеся сэксам, які здымае стрэс, паляпшае выдзяленьне карысных гармонаў і дазваляе спальваць лішнія калёрыі (3-5 гадоў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG