Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё пасьля паводкі

абноўлена

84-гадовая гомельская пэнсіянэрка Лідзія Жарына, якая ў мікрараёне Манастырок з катамі й сабакамі ратавалася ад вялікай паводкі на гарышчы старэнькай хаціны, спусьцілася ўніз. Вада адступіла, але ня зьніклі праблемы ў нямоглай пэнсіянэркі.

Цячэ дах, патрабуюць рамонту печ, падлога, столь.

Пэнсіянэрка Лідзія, паводле пашпарту Іда Жарына, спусьцілася з гарышча, калі на падлозе ў ейнай хаціне яшчэ стаяла вада. Хлюпала ў ботах яшчэ тыдзень, але гаспадыня была рада, што хоць спала ў кухні на пасьцелі. Лідзія Мікалаеўна ўдзячная суседзям, усім людзям, якія пасьля паведамленьня ў мэдыях даведаліся пра яе бяду й праявілі клопат.

Жыцьцё пасьля паводкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:24 0:00

Жарына: «Дзякуй людзям добрым — усім, усім, усім! Журналісты прыяжджалі. Словам, усе, усе дапамагалі. Ежу прывозілі. Дай ім Бог здароўя!»

Пасьля паводкі бабуля недалічылася найперш маленькіх сабачак — некаторыя зь іх патапіліся:

Засталося ў мяне пяць кошачак і два сабачкі — і ўсё. Сабачак было ў мяне сем штук. Я іх вырасьціла. Думала, што потым раздам людзям. Але вось — патапіліся
Іда Жарына
«Засталося ў мяне пяць кошачак і два сабачкі — і ўсё. Сабачак было ў мяне сем штук. Я іх вырасьціла. Думала, што потым раздам людзям. Але вось — патапіліся. Мы ж на гарышчы, на даху прыбудоўкі жылі. А там на гарышчы дзірка-яма, каб спускацца ўніз. Пападалі сабачкі й патапіліся. І засталося ў мяне толькі дзьве штучкі — два сабачкі».

Частку катоў у Лідзіі забралі валянтэры руху абароны жывёл:

«Прыяжджалі дзяўчаты з прытулку, дзе коцікі знаходзяцца. Дзяўчаты прыяжджалі й забралі. Яны, карацей кажучы, не забралі, а папрасілі аддаць. Я ім, здаецца, чатыры каты аддала, бо каты — яны такія шумныя. Ну, я іх і аддала — катоў».

Вада з бабулінай сядзібы сышла — затопленай застаецца толькі каля паловы ўчастку побач з суседзкімі гародамі, якія таксама пакуль пад вадой. Але праблемаў Лідзія Мікалаеўна не пазбавілася:

«Цяпер вось мне гора — спрэс цячэ дах, у пакойчыку цячэ і на кухні цячэ. Хачу папрасіць каго-кольвечы, хто тут камандуе — я б ужо купіла рубэройд, — каб мне дапамаглі накрыць дах».

Яшчэ адна бяда ў пэнсіянэркі — печ. Яна й і ад вады разбуралася, і прагарэла дашчэнту:

«У печцы, разумееце, усё прагарэла — пліта прагарэла, усё прагарэла. У печцы паліць нельга».

Печачка была затоплена. Шафа чорная. Падлога, бачыце, прагніла. Але ўжо з падлогай — бог яе бяры. Падлогу, можа, я сама. Мне асноўнае — печка, дах
Лідзія Мікалаеўна паказвае сваё старое бядотнае жытло, дзе вады стаяла сантымэтраў на семдзесят, а цяпер патрабуецца моцная гаспадарская рука. І, вядома, грошы, якіх у бабулі няма:

«Вось так было затоплена, і нават вышэй — печачка была затоплена. І тут вось, бачыце, чорнае — шафа чорная. Падлога, бачыце, прагніла. Але ўжо з падлогай — бог яе бяры. Падлогу, можа, я сама. Мне асноўнае — печка, дах».

Да каго зьвяртацца па дапамогу, Лідзія Мікалаеўна толкам і ня ведае. Нават ня ведае, дзе тая ўправа сацыяльнай абароны адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля. Што да сына, які ёсьць у пэнсіянэркі, то й ад яго дапамогі чакаць не выпадае:

«Я ня ведаю, куды хадзіць, бо ніколі не хадзіла. Сын у мяне ёсьць, але зь яго толку таксама ніякага. Ён ніяк не дапамагае, ён — алькаголік. Такая была вада, а яго не было. І дзе ён, я й цяпер ня ведаю».

З архіву Свабоды


Гомель: Ад паводкі ратуюцца на гарышчы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG