Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня КДБ Валеры Вакульчык і памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы, старэйшы сын кіраўніка краіны Віктар Лукашэнка будуць курыраваць камісію, якая ацэніць пэрспэктывы сумеснага з Расеяй экспарту калійных угнаеньняў. Камісію ачоліць старшыня праўленьня ААТ «Банк разьвіцьця Беларусі» Сяргей Румас.

Такое рашэньне прыняў Аляксандар Лукашэнка, які лічыць неабходным узмацніць адзіны канал гандлю калійнымі ўгнаеньнямі. Створаная ім камісія павінна ўнесьці адмысловыя прапановы.

«Вы ведаеце, што ў свой час мы стварылі сумесную кампанію па рэалізацыі калійных угнаеньняў — Беларускую калійную кампанію, якая была створана па маім патрабаваньні, таму што я бачыў, як тады гандлявалі. Гандлявалі празь некалькіх жулікаў, якія сядзелі ў Маскве ў трохпакаёвай кватэры і варочалі мільёнамі тон калійных угнаеньняў і, як потым выявілася, мільярдамі даляраў», — заявіў Лукашэнка-старэйшы.

Гандлявалі празь некалькіх жулікаў, якія сядзелі ў Маскве ў трохпакаёвай кватэры і варочалі мільёнамі тон калійных угнаеньняў і, як потым выявілася, мільярдамі даляраў
Беларуская калійная кампанія трымае больш за 40% усясьветнага рынку калійных угнаеньняў.

«Але, як заўсёды, узьнікае шэраг пытаньняў, асабліва калі ідзе супрацоўніцтва зь іншымі кампаніямі, замежнымі. І ўзмацняе гэтыя праблемы тое, што зь іншага боку ў нас прыватныя кампаніі. Прыватнік умее лічыць грошы, ён трымаецца за кожны цэнт рэалізаванай прадукцыі. І, больш за тое, прыватнік здольны на некаторыя іншыя рэчы, якія ў нас называюцца не зусім добрасумленнай канкурэнцыяй, махінацыямі і гэтак далей. Таму, з аднаго боку, у агульным ёсьць сэнс у супрацоўніцтве з прыватнай кампаніяй, зь іншага — ёсьць пэўныя праблемы», — адзначыў Лукашэнка.

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам асноўны акцыянэр «Уралкалію» Сулейман Керымаў выказаў пажаданьне, каб камісія была аб’ектыўнай і куратарства над ёй узяў «хтосьці вельмі ўплывовы», адзначылі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG