Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбіраем найлепшага кіраўніка Беларусі – у эфіры з Ганнай Соўсь ад 18:00


Каго б вы назвалі найлепшым кіраўнікоў Беларусі 20-га стагодзьдзя.

Тэлефануйце на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 у студыю ад 18.00 да 18.30 і ад 19.00 да 19.30, альбо на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52 у любы час. Госьця Свабоды – праваабаронца Тацяна Равяка з Жэнэвы з чарговай сэсіі Рады ААН у правах чалавека.

Таксама ў праграме:

Інтэрвію з былым дысыдэнтам Сяргеем Ханжанковым. Сёньня 50 гадоў з дня ягонага арышту за спробу падарваць менскую вежу-радыёглушылку.

Швэдзкі беларус, блогер Аляксандар Рагачоў – пра хваляваньні эмігранцкай моладзі ў Стакгольме.

«Белтэхэкспарт»: санкцыі адмененыя. Што далей?

Пратэсты жыхароў Уручча супраць будаўніцтва аўтавакзала на месцы старых могілак.

Ці дапамаглі гомельскія ўлады бабулі Лідзе, якая жыла на даху ў Манастырку ў паводку?

І музыка – Сяргей Скрыпнічэнка, Ірэна Катвіцкая, а ў «Дзьвюх гітарах» ад Зьмітра Бартосіка і Рыгора Барадуліна – «Малітва ГоФрансуа Віёна» Булата Акуджавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG