Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 гадоў з дня арышту Сяргея Ханжанкова


 Сяргей Ханжанкоў
Сяргей Ханжанкоў

Беларускі дысыдэнт быў засуджаны на дзесяць гадоў савецкіх лягераў за спробу падарваць менскую вежу-радыёглушылку.

27 траўня 1963 году студэнта аўтадарожнага факультэту Беларускага палітэхнічнага інстытуту арыштавалі ў Менску з валізкай у руках.

У валізцы ляжаў тол, з дапамогай якога Сяргей з двума сябрамі зьбіраліся ўзарваць глушылкі.

Сяргея Ханжанкова пазьней засудзілі на 10 гадоў зьняволеньня, якія ён адбыў у мардоўскіх лягерах.

Сяргей Ханжанкоў цяпер удзельнічае ў Маратоне салідарнасьці зь вязьнямі Лукашэнкі, ён бываў на многіх працэсах за Плошчу-2010.

У перапынку суду над Андрэем Саньнікавым у траўні 2011 года спадар Ханжанкоў заявіў Свабодзе:

«Вядома, гэта нагадвае мне мой працэс, нагадвае перш за ўсё поўнай адсутнасьцю судовай сыстэмы, таму што ніякай спаборнасьці бакоў няма і блізка. Як тады, так і цяпер. Тады гэта шчырэй было. А цяпер яны робяць выгляд, што яны нешта выслухоўваюць, але рашэньне будзе выносіцца не на гэтым судзе».

Аднак ёсьць у параўнаньні сучасных палітычных судоў з савецкімі і тое адрозьненьне, якое пакідае надзею, мяркуе Сяргей Ханжанкоў:

«І ўсё ж у савецкі час палітычныя працэсы былі больш суровымі, імі кіравалі судзьдзі і пракуроры-сталіністы, перакананыя, што за імі праўда. У судзе не дапускаліся нават усьмешкі, ня тое што выгукі падтрымкі на адрас палітвязьняў. Сучасных беларускіх дысыдэнтаў судзяць цынікі. І ў гэтым, дарэчы, наша надзея. Бо тады была непрабіўная сьцяна. А цяпер гэта рухне, як картачны домік. Варта толькі адну карту гэтую выцягнуць — і ўсё».

Два гады таму «Свабода» рабіла відэанарыс пра Сяргея Ханжанкова

Выбух меўся адбыцца глыбокай ноччу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:32 0:00
Наўпроставы лінк


40 гадоў таму ў СССР нарадзіўся Дзень палітвязьня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:32 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG