Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты праціўнікаў аднаполых шлюбаў у Парыжы


У Парыжы арыштавалі каля ста ўдзельнікаў дэманстрацыі супраць новага закона, які дазваляе аднаполыя шлюбы і ўсынаўленьне.

Паводле ацэнак паліцыі, у акцыі прынялі ўдзел 150 тысяч чалавек, арганізатары кажуць пра яшчэ большую колькасьць пратэстуючых.

Дэманстрацыя ў цэлым адбывалася мірна, але актывісты праварадыкальных арганізацый пачалі бойку з паліцыяй, якая ўжыла сьлёзацечны газ для разгону натоўпу.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд раней у гэтым месяцы падпісаў закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG