Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Расеі Джон Кэры і Сяргей Лаўроў сёньня сустрэнуцца ў Парыжы, каб абмеркаваць пэрспэктывы сырыйскай мірнай канфэрэнцыі.

Міністар замежных спраў Сырыі Валід аль-Муалем абвясьціў у нядзелю, што яго ўрад «у прынцыпе» гатовы да ўдзелу ў такіх перамовах.

Пакуль невядома, ці будуць удзельнічаць у канфэрэнцыі прадстаўнікі сірыйскай апазыцыі. Апанэнты рэжыму Асада застаюцца падзеленымі на некалькі плыняў, сярод якіх ёсьць і радыкальныя ісламісты. Частка апазыцыянэраў выключаюць любыя перамовы з урадам прэзыдэнта Башара Асада.

Пад пытаньнем застаецца таксама ўдзел Ірана. Супраць прысутнасьці дыпляматаў гэтай краіны на канфэрэнцыі выступае Францыя.

У апошні час сытуацыя ў Сірыі абвастрылася з-за ўдзелу ў канфлікце на баку ўрада баевікоў шыіцкай групоўкі «Хэзбала» зь Лібана.
XS
SM
MD
LG