Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амэрыканскім штаце Тэхас мужчына ў нядзелю адкрыў бязладную стральбу, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы яшчэ пецярых, у тым ліку супрацоўніка мясцовай паліцыі. Падазраваны пазьней быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.

Улады пры ператрусе канфіскавалі аўтамат, пісталет і сотні патронаў, якія належаць стралку.

Паведамляецца, што яму было 23 гады і ён пражываў у Паўночнай Караліне, перадае Reuters.

У паліцыі паведамілі, што зламысьнік забіў 41-гадовую Алісію Торэс. Інцыдэнт адбыўся каля 4:30 раніцы, калі падазраваны адкрыў агонь па аўтамабілі, у якім ехала жанчына.

Зламысьнік абстраляў яшчэ некалькі аўтамабіляў на трасе, а таксама шэрыфа, які паспрабаваў яму супрацьстаяць. Каля шасьці раніцы пасьля перасьледу паліцэйскія застрэлілі злачынца.
XS
SM
MD
LG