Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя пратэсты супраць аднаполых шлюбаў


Пратэсты ў Парыжы
Пратэсты ў Парыжы

Шматтысячная акцыя праходзіць у Парыжы. Аналягічны пратэст у Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразыліі сабраў паўмільёна чалавек.

Удзельнікі абедзьвюх акцыяў выказваюць нязгоду з прынятымі раней у гэтых краінах законамі, якія дазволілі аднаполым парам заключаць шлюбы і усынаўляць дзяцей.

Улады Францыі, занепакоеныя магчымасьцю беспарадкаў, правялі дзясяткі арыштаў яшчэ да пачатку акцыі, якая зьяўляецца першай буйной акцыяй пратэсту з часу прыняцьця закону 18 траўня. У мерапрыемствах бясьпекі задзейнічана 4,5 тысячы паліцэйскіх, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Са словаў міністра ўнутраных спраў Мануэля Вальса, радыкальныя актывісты могуць пад маркай правядзеньня дэманстрацыі ўчыніць беспарадкі.

Удзельнікаў акцыі падтрымліваюць члены кансэрватыўнай апазыцыі.

Францыя стала дзявятай эўрапейскай краінай, дзе адносіны гомасэксуальных пар цяпер узаконеныя. Першы такі шлюб у Францыі будзе заключаны 29 траўня ў Манпэлье на поўдні краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG