Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцны землятрус ва Ўзбэкістане: улады маўчаць


Ва Ўзбэкістане адбыўся магутны землятрус магнітудай 6, паведамляе сайт Геалягічнай службы ЗША.

Падземныя штуршкі былі зарэгістраваныя раніцай у нядзелю. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся на поўнач ад гораду Булунгур.

На гэты момант паведамленьняў аб ахвярах і разбурэньнях няма.

За дзень перад тым ва Ўзбэкістане быў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,5, у выніку якога маюцца пацярпелыя і разбураны некалькі будынкаў у горадзе Той-Цепа.
XS
SM
MD
LG