Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняга караля перапахаваюць у Бялградзе


Сэрбскі Патрыярх Ірыней служыць літургію падчас урачыстай цырымоніі сустрэчы парэшткаў апошняга караля Югаславіі Пётра II у Бялградзе 22 студзеня 2013 году

Сэрбскі Патрыярх Ірыней служыць літургію падчас урачыстай цырымоніі сустрэчы парэшткаў апошняга караля Югаславіі Пётра II у Бялградзе 22 студзеня 2013 году

У нядзелю ў Бялградзе адбудзецца дзяржаўнае пахаваньне апошняга караля Югаславіі – Пятра II – праз больш як чатыры дзесяцігодзьдзі пасьля яго сьмерці ва ўзросьце 47 гадоў.

Пётра II Карагеоргіевіч быў вымушаны пакінуць сваю краіну падчас Другой сусьветнай вайны і больш ня меў магчымасьці туды вярнуцца. Яго парэшткі гэтай зімой былі вернутыя на радзіму з ЗША, дзе ён памёр у 1970 годзе, і будуць пахаваныя ў каралеўскай магільным склепе непадалёк ад Бялграда.

Нябожчык манарх прыходзіўся пра-пра-праўнукам брытанскай каралеве Вікторыі і таксама быў далёкім сваяком каралевы Лізаветы II, якая валадарыць сёньня, і яе мужа герцага Эдынбурскага.
XS
SM
MD
LG