Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Махачкале памерла адна з параненых пры выбуху


У Махачкале ў шпіталі памерла адна з параненых пры выбуху каля будынку МУС Дагестану.

Як паведамляецца, 37-гадовая Зумрад Ісаева атрымала пранікальнае асколачнае раненьне грудной клеткі, выратаваць яе не ўдалося.

Яшчэ шасьцёра з 14 пацярпелых застаюцца ў цяжкім стане.

Выбух зьдзейсьніла жанчына-сьмяротніца. Яе ідэнтыфікавалі як 25-гадовую Мадзіну Аліеву, якая была ўдавой двух баевікоў і лічылася зьніклай бязь вестак.

Выбуховая прылада знаходзілася ў торбе Аліевай. Магутнасьць выбуху склала каля пяцісот грамаў у тратылавым эквіваленце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG