Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікоў Беларусі і Армэніі ня будзе на нефармальным саміце Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ), якая пройдзе ў Бішкеку 27-28 траўня.

Паводле прэс-службы АДКБ, саміт арганізоўваецца для кіраўнікоў краін-членаў краінаў цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, так што ў ім возьмуць удзел толькі прэзыдэнты Казахстану, Кыргызстану, Расеі і Таджыкістану.

Аднак, у красавіку заяўлялася, што ў нефармальным саміце возьмуць удзел лідэры ўсіх краін-сябраў.

У СМІ выказваецца меркаваньне, што фармат сустрэчы быў зьменены ў апошні момант, каб Аляксандар Лукашэнка меў магчымасьць ня ехаць у Кыргызстан на тле скандалу паміж Менскам і Бішкекам з-за адмовы выдаць былога прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева і ягонага брата Жаныбека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG