Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі працягваюцца пагромы


У Швэцыі хваляваньні імігранцкай моладзі, якія доўжацца амаль тыдзень, перакінуліся на горад Эрэбру за 200 кілямэтраў на захад ад швэдзкай сталіцы.

Група маладых людзей у масках падпаліла тры машыны і школу, а таксама спрабавала зладзіць пажар у паліцэйскім участку.

Працягваюцца хваляваньні і ў ваколіцах Стакгольму.

Пагромы ўспыхнулі ў ноч на 20 траўня ў стакгольмскім раёне Хузьбу, населеным выхадцамі з Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Падставай паслужыла забойства паліцэйскімі пры затрыманьні 69-гадовага жыхара Хузьбу, узброенага мачэтэ.

Удзельнікі акцый абвінавачваюць паліцэйскіх у празьмернай жорсткасьці і патрабуюць правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня гібелі пажылога мужчыны. У той жа час швэдзкія СМІ вылучаюць вэрсію, што сапраўднымі прычынамі беспарадкаў зьяўляецца незадаволенасьць імігранцкай моладзі беспрацоўем і сваёй ізаляванасьцю ад астатняга насельніцтва Швэцыі.

Прэм’ер-міністар Швэцыі Фрэдрык Рэйнфельт правёў экстраную нараду з членамі ўраду наконт аднаўленьня парадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG