Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ўпершыню правялі гей-парад

абноўлена

Гей-прайд у Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:53 0:00

Гей-прайд у Кіеве

У Маскве і Кіеве адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў і праціўнікаў гей-акцый. У Кіеве, нягледзячы на забароны і пагрозы, упершыню ўдалося правесьці гей-парад.

Затрыманьнямі скончыўся «Марш роўнасьці» ў сталіцы Ўкраіны, якім прайшлі паўсотні прадстаўнікоў сэкс-меншасьцяў. Затрымана каля дзясятка чалавек — прычым, зь ліку праціўнікаў акцыі. Маладыя людзі спрабавалі прарвацца праз міліцэйскі кардон, якім былі адгароджаныя ад агрэсіўных назіральнікаў прадстаўнікі гей-супольнасьці. Пры гэтым у калёну была запушчаная дымавая шашка.

Выказаць салідарнасьць з удзельнікамі «КіеўПрайду-2013» на «Марш роўнасьці» ля кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі выйшлі эўрапейскія палітыкі і прадстаўнікі пасольстваў. Паводле арганізатараў, разам з украінскімі ўдзельнікамі шэсьця былі дэпутат Эўрапарлямэнту Мэры Карнэлісэн, прадстаўнікі гарадзкой рады Мюнхэну і некалькіх эўрапейскіх амбасадаў. Кіеў зьяўляецца горадам-пабрацімам Мюнхэну.

Мэр Мюнхэну Гэп Манатцэдэр, які таксама прысутнічаў на маршы, адзначыў, што, пад’яжджаючы да месца правядзеньня акцыі, бачыў вялікую колькасьць праціўнікаў мерапрыемства, сярод якіх былі, на яго думку, досыць агрэсіўна настроеныя людзі. Ён быў зьдзіўлены адсутнасьцю прадстаўнікоў кіеўскіх уладаў на акцыі.

«Гэта акт салідарнасьці. У мяне заплянаваная сустрэча з мэрам Кіеву, але спачатку я вазьму ўдзел у шэсьці. Мэр Кіеву тут не прысутнічае, затое прысутнічае мэр Мюнхэну. Раней і ў нас былі сытуацыі, калі асабліва кансэрватыўныя партыі выступалі супраць гей-прайду. Але цяпер яны далучаюцца да такіх мерапрыемстваў.Вельмі складана мець зносіны з агрэсіўна настроенымі людзьмі, аднак ты павінен паказаць, што такое правы чалавека, нават падвяргаючыся агрэсіі», — адзначыў ён.

Акрамя таго, да «Маршу роўнасьці» далучыліся салідарныя актывісты зь Беларусі і Расеі і прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый, у прыватнасьці, Amnesty international.

Міліцыя не дапусьціла значных парушэнняў грамадзкага парадку падчас маршу. Асоб, што праяўлялі агрэсію да ўдзельнікаў, адразу затрымлівалі. Акцыя працягвалася ня больш за гадзіну, у ёй удзельнічалі каля 50 чалавек. Паводле дадзеных МУС, на мерапрыемстве прысутнічалі каля 500 міліцыянтаў.


У Маскве паліцыя затрымала блізу трох дзясяткаў актывістаў сэкс-меншасьцяў, якія спрабавалі правесьці шэсьце каля будынкаў Дзяржаўнай думы і маскоўскай мэрыі, а таксама іх «апанэнтаў», якія выкрыквалі абразьлівыя словы на адрас удзельнікаў.

Яшчэ да пачатку меркаванага шэсьця паркуратура папярэдзіла актывістаў ЛГБТ-супольнасьці аб незаконнасьці іх акцыі і адпаведных захадах супраць тых, хто будзе намагацца правесьці несанкцыянаванае мерапрыемства.

Пазьней каля 15 чалавек былі затрыманыя пасьля бойкі гей-актывістаў і іх праціўнікаў ў так званым «гайд-парку» ў раёне Парку Горкага. Паведамлялася таксама пра затрыманьне арганізатара гей-парадаў у Маскве Мікалая Аляксеева.

ЛГБТ-актывіст Мікалай Аляксееў, Масква
ЛГБТ-актывіст Мікалай Аляксееў, Масква


Затрыманьні ўдзельнікаў гей-прайду, Масква
Затрыманьні ўдзельнікаў гей-прайду, Масква


Затрыманьні ў Маскве падчас гей-прайду
Затрыманьні ў Маскве падчас гей-прайду


Паліцыя выцясьняе праціўнікаў гей-прайду ў Кіеве
Паліцыя выцясьняе праціўнікаў гей-прайду ў Кіеве


Анты-гей актывіст душыць удзельніка гей-прайду
Анты-гей актывіст душыць удзельніка гей-прайду


Затрыманьни падчас гей-прайду у Маскве
Затрыманьни падчас гей-прайду у Маскве


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG