Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіста Гатоўчыца апыталі ў пракуратуры


24 траўня старшыню Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў абласную пракуратуру даць тлумачэньні пра відэасюжэт, паказаны месяц таму на тэлеканале «Белсат».

Сюжэт, які выйшаў 24 красавіка, называўся «Людзі на вадзе» — пра паводку ў Якубоўцы, прыгараднай вёсцы, якая ўваходзіць у межы Гомеля. Прыроднае стыхійнае бедзтва закранула тут дзесяткі сем’яў — вада ў людзей стаяла нават у хатах.

У сюжэце пра дапамогу жыхарам Якубоўкі некалькі слоў сказаў ратавальнік Аляксандар. Ён і даслаў 20 траўня ў пракуратуру надрукаваную на прынтэры заяву, што яго правы былі парушаныя, бо ён не жадаў даваць нейкіх інтэрвію замежнаму тэлеканалу «Белсат».

У беларусаў ёсьць заканадаўчае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Аднак усё гэта абстаўляецца частаколам забаронаў».
Анатоль Гатоўчыц патлумачыў з гэтай нагоды службе маніторынгу БАЖ: «Пры гэтым ратавальнік — ёсьць у яго і прозьвішча, якое я не хачу называць, бо мяркую, што пісаў ён заяву пад дыктоўку — указаў і нават апазнаў па ксэракопіі пашпарта, што гэта быў я, бо я прадстаўляўся як карэспандэнт «БелаПАН». Я патлумачыў, што падчас вялікай паводкі сапраўды быў у Якубоўцы, падрыхтаваў фотарэпартаж, гутарыў у тым ліку і зь некаторымі ратавальнікамі. Магчыма, быў сярод іх і Аляксандар, ці проста ён бачыў мяне ў Якубоўцы. Аднак ніякіх матэрыялаў «Белсату» я не дасылаў, бо маю дамову на супрацоўніцтва з інфармацыйнай кампаніяй "БелаПАН"— ёй і накіроўваю свае матэрыялы. Многіх іншых жыхароў, паказаных у відэасюжэце, я наагул не сустракаў«.

Узяўшы гэтыя паказаньні старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласьці Дзьмітры Дэбой сказаў журналісту, што далей будзе раіцца з начальствам.

Анатоль Гатоўчыц назваў дзіўным, што ратавальнік, ягоныя кансультанты, а за ім і пракуратура заклапочаныя ня столькі дапамогай пацярпелым ад паводкі людзям, колькі інфармацыяй у СМІ:

«Я ня ведаю, хто рыхтаваў відэасюжэт пра паводку на „Белсат“, але зроблены ён, на мой погляд, аб’ектыўна. Зь іншага боку, у беларусаў ёсьць заканадаўчае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Існуюць на тое й міжнародныя дакумэнты, падпісаныя Беларусьсю. Аднак усё гэта абстаўляецца частаколам забаронаў».
XS
SM
MD
LG