Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі арыштаваныя двое з пакістанскага самалёта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Брытанская паліцыя арыштавала двух чалавек на борце пасажырскага самалёта Пакістанскіх міжнародных авіялініяў, які перанакіравалі з Манчэстэра ў аэрапорт Станстэд непадалёк ад Лёндану. Арыштаваных абвінавацілі ў стварэньні небясьпекі самалёту.

Як пацьвердзіла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, самалёт, які вылецеў з пакістанскага гораду Лягор і меў на борце 297 пасажыраў, да пасадкі суправаджалі брытанскія вайсковыя зьнішчальнікі.

Агенцтва Ройтэрс паведаміла са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, што, паводле папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт на борце самалёта ня быў спробай тэракту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG