Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў сьвеце жывуць атэісты


Нядаўняе выказваньне папы Францішка І пра тое, што «Бог дае збавеньне ўсім, нават атэістам» зьдзівіла і вернікаў і бязбожнікаў па ўсім сьвеце і прымусіла зацікавіцца — колькі ж у гэтым сьвеце атэістаў і дзе яны жывуць.

Наагул на гэтую тэму на дзіва мала зьвестак. Найбольш інфармацыйным выглядае апытаньне агенцтва WIN/Gallup 2012 году, падчас якога было апытана больш за 50 тысячаў чалавек у 40 краінах. У іх было спытана — якім яны сябе лічаць: вернікамі, нявернікамі ці перакананымі атэістамі.

Атэістамі назвалі сябе каля 13 працэнтаў жыхароў Зямлі. Найбольш такіх налічылася ў Кітаі — 47 працэнтаў, і ў Японіі — 31 працэнт.

Найбольш рэлігійнымі аказаліся Гана, Нігерыя, Арменія і Фіджы — там вернікамі назвалі сябе 9 з 10 апытаных. Аўтары апытаньня зазначаюць, што рэлігійнасьць пераважае сярод беднага і часта менш адукаванага насельніцтва.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG