Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луку затрымалі ў Маскве


Маскоўская паліцыя распачала крымінальную справу адносна кіроўцы экскаватара, які працаваў па падробленым пасьведчаньні на імя «Лукі Апостала».

23 траўня на Варшаўскай шашы жыхар Падмаскоўя, які кіраваў экскаватарам, быў спынены для праверкі дакумэнтаў інспэктарам ГІБДД«, — паведамілі РИА Новости ў праваахоўных органах.

У правах значылася імя Лука і прозьвішча Апостал. Фальшывыя «правы» былі надрукаваныя на каляровым прынтэры, а затым залямінаваныя. Пачата крымінальная справа за выкарыстаньне падробленага дакумэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG