Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скокі прэзыдэнтаў, ТОП-10 (Відэа)


Шмат хто з кіраўнікоў дзяржаваў хоць раз публічна пускаўся ў скокі. Нехта рабіў гэта дзеля піяру, нехта ня мог устояць перад рытмічнай музыкай альбо перад націскам партнэра. Каму б вы аддалі першае месца?

Прэзыдэнт Мікалай Фёдараў

У 1995-2010 гг. кіраваў Чуваскай Рэспублікай Расейскай Фэдэрацыі.



Прэзыдэнт Барыс Ельцын

Займаў пасаду прэзыдэнта Расеі ў 1991-1999 гг. Быў вядомы, як кіраўнік дзяржавы, які не цураецца забаваў пры кожным зручным выпадку.



Прэзыдэнт Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прадэманстраваў танцы з жонкай Мішэль двойчы падчас дзьвюх цырымоніяў інаўгурацыі. На гэтым відэа Абама бярэ ўдзел у адной з тэлевізійных праграм.



Прэзыдэнт Джордж Буш

Джордж Буш-малодшы, які быў прэзыдэнтам ЗША ў 2001-2009, не даваў сумаваць журналістам.



Прэзыдэнт Абульфаз Эльчыбей

Займаў пасаду прэзыдэнта Азэрбайджану ў 1992-1993. Гэтае відэа было зьнятае на адной з урачыстасьцяў у Баку.



Прэзыдэнт Іслам Карымаў

Мясцовыя журналісты сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў, нягледзячы на сталы ўзрост, танчыць падчас сьвяткаваньня Наўрузу практычна кожны год.



Прэзыдэнт Эмамалі Рахмон

Нядаўна ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон сьпявае і танчыць на адной зь вясельных урачыстасьцяў.



Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў

Рамзан Кадыраў хваліцца тым, што выдатна танчыць. Кіраўнік Чачні любіць паскакаць на грамадзкіх мерапрыемствах, не чакаючы запрашэньня.



Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Кіраваў Расеяй у 2008-2012 годзе. У Twitter пракамэнтаваў гэтае відэа: «Зажигаем на встрече с курсом».



Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка

На Славянскім Базары ў 2007 годзе Аляксандар Лукашэнка ня мог устояць перад абаяньнем партнэршы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG