Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве некалькі дамоў эвакуавалі з-за землятрусу


Амаль 900 чалавек былі эвакуаваны зь некалькіх жылых дамоў на Лясной вуліцы ў цэнтры Масквы з-за падземных штуршкоў, на якія паскардзіліся жыхары.

Як паведамляе МНС, падземныя штуршкі ў расейскай сталіцы былі водгульлем магутнага землятрусу ў Ахоцкім моры і не ўяўляюць пагрозы для жыхароў гораду.

Паводле Расейскай мэтэаралягічнай службы, магутнасьць штуршкоў у Маскве склала ня больш за адзін бал, ніякіх разбурэньняў не зафіксавана.

Раней у пятніцу Геалягічная служба ЗША зафіксавала ў Ахоцкім моры землятрус магнітудай 8,2.

Ачаг падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 602 км. Землятрус адчуваўся ў тым ліку ў Сібіры і ў Якуціі, а таксама ў некаторых прэфэктурах Японіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG