Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую сацыяльную сетку «ВКонтакте» уключылі ў «чорны сьпіс» сайтаў памылкова.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Роскомнадзора Ўладзімер Пікаў.

«Гэта памылка, выпадковасьць. Наш супрацоўнік не там паставіў „птушку“, а гэта прывяло да таго, што IP-адрас трапіў у рэестар. Мы выдалім „ВКонтакте“ з рэестра, і ён павінен быць даступны ўсім карыстальнікам», — сказаў Пікаў выданьню Digit.ru.

Раней паступіла паведамленьне аб тым, што дамен vk.com уключаны ў рэестар забароненых сайтаў на падставе заключэньня Роскомнадзора.

«ВКонтакте» зьяўляецца найбуйнейшай расейскай сацыяльнай сеткай, яе штодзённая аўдыторыя складае больш за 40 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG