Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канах скралі каралі за 2 мільёны даляраў


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

На Канскім кінафэстывалі адбыўся другі сёлета крадзеж каштоўнасьцяў: здабычай злодзеяў сталі брыльянтавыя каралі ювэлірнай кампаніі De Grisogono коштам больш за 2 млн даляраў.

Скрадзеныя каралі былі вырабленыя ў 20 асобніках для моднага паказу кампаніі, які ахоўваўся паліцэйскімі, целаахоўнікамі і службай бясьпекі гатэлю.

На шоў прысутнічаў шэраг зорак шоў-бізнэсу, уключаючы акторку Шэран Стоўн.
Ахова прызнала, што не валодае інфармацыяй, як мог адбыцца крадзеж, паведамляе ВВС.

Раней на адкрыцьці кінафэстывалю з гатэльнага нумара быў выкрадзены сэйф з каштоўнасьцямі, якія фірма Chopard мела намер даваць напракат кіназоркам. Першапачатковы кошт выкрадзеных вырабаў ацэньвалася на мільён даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG