Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская сацыяльная сетка «Вконтакте» ўключана Pоскомнадзорам у рэестар забароненых дамэнных імёнаў. Пра гэта паведамляецца на сайце рэестру. У сувязі з прынятым рашэньнем доступ да гэтага рэсурсу будзе прыпынены.

Першым доступ да сайту заблякаваў забайкальскі інтэрнэт-правайдэр ТТК-Чыта.

Звычайна па рашэньні Роскомнадзору ў рэестар трапляюць сайты, на якіх разьмешчана дзіцячая парнаграфія, а таксама матэрыялы, якія прапагандуюць суіцыд і ўжываньне наркотыкаў.

Як паведамляецца на сайце «Антизапрет.инфо», прычынай для ўнясеньня «Вконтакте» ў рэестар стаў фотаздымак з групы «Детская мода» з выявай аголенай дзяўчынкі ў душы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG