Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантроль за ўдарамі бесьпілётнікаў пяройдзе ад ЦРУ вайскоўцам


Амэрыканскі бесьпілётнік MQ-1 Predator

Амэрыканскі бесьпілётнік MQ-1 Predator

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваёй прамове, прысьвечанай нацыянальнай бясьпецы, абвясьціў аб новых правілах выкарыстаньня бесьпілётных самалётаў у змаганьні з тэрарызмам.

Абама назваў напады бесьпілётнікаў эфэктыўнымі і законнымі, але пры гэтым сказаў, што яго надзвычай трывожыць тое, што пры гэтым гінуць цывільныя асобы.

На гэтым тыдні Абама падпісаў загад, які дазваляе такія ўдары ў выпадку «няспыннай, непасрэднай пагрозы» грамадзянам ЗША. Раней у такіх выпадках выкарыстоўваўся ніжэйшы стандарт «значнай пагрозы».

Кантроль над выкарыстаньнем бесьпілётнікаў супраць падазраваных у тэрарызме будзе перададзены ад ЦРУ вайсковаму камандаваньню.

Абама таксама зноўку заявіў пра свой намер зачыніць турму ў Гуантанама. Ён абвясьціў пра рашэньне скасаваць мараторый на перавод зьняволеных у гэтай турме ў Емэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG