Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт «Менск» будуць рэканструяваць расейцы, а не кітайцы


Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапановы па разьвіцьці Нацыянальнага аэрапорту «Менск» сумесна з расейскімі інвэстарамі.

Пра гэта паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Раней у прэм’ера Міхаіла Мясьніковіча адбыліся дзьве сустрэчы з расейскімі інвэстарамі, гатовымі рэалізаваць праекты сумесна з Нацыянальным аэрапортам «Менск» і кампаніяй «Белавія». Аб’ём інвэстыцыяў зь іхнага боку можа скласьці каля 100 млн даляраў. У якасьці інвэстараў называюцца расейскія кампаніі AEON Corporation і ТАА «Новапорт».

Праз паўтара месяца ўрад павінен прадставіць бізнэс-плян і праект інвэстыцыйнай дамовы.

Два гады таму беларускі ўрад дамовіўся пра рэканструкцыю аэрапорта «Менск» з удзелам кітайскіх інвэстараў, але з праекту нічога не атрымалася. Летась кітайская кампанія выйшла з дамовы, падлічыўшы, што кошт працаў па рэканструкцыі будзе ўдвая вышэйшы за ўнесеныя ў дамову 600 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG