Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты палітвязьняў ля МТЗ


Грамадзкая арганізацыя «Альтэрнатыва» правяла ў цэнтры Менску акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.

Партрэты Алеся Бяляцкага, Зьмітра Дашкевіча, Міколы Статкевіча і іншых палітвязьняў былі расклееныя над уваходам у станцыю мэтро «Трактарны завод» у Менску.

Сотні рабочых МТЗ, якія ішлі з працы, зьвярнулі на іх увагу.

Заўважылі партрэты і супрацоўнікі міліцыі, але дагнаць актывістаў «Альтэрнатывы» не змаглі, паведамляе лідэр арганізацыі Алег Корбан.

Акцыя прайшла пад лёзунгам «Свабоду палітычным зьняволеным!»

У 15.15, у момант, калі з цэнтральнай прахадной Менскага трактарнага заводу пачынаюць выходзіць рабочыя, на пераходзе станцыі мэтро зьявіліся плякаты з заклікам вызваліць палітычных зьняволеных. Таксама было вывешана 7 плякатаў зь іх партрэтамі: Мікалая Статкевіча, Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча, Андрэя Гайдукова, Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца.

Праз 8 хвілін пасьля вывешваньня плякатаў да фотакарэспандэнтаў, якія здымалі акцыю, падбег супрацоўнік міліцыі з патрабаваньнем спыніць здымку і неадкладна прад’явіць дакумэнты. Неўзабаве праваахоўнік накіраваўся і да прадстаўніка «Альтэрнатывы», які таксама быў здымаў акцыю, аднак той вырашыў пакінуць гэтае месца. Пачалася пагоня, але дагнаць фатакора «Альтэрнатывы» так і не ўдалося. Іншых інцыдэнтаў падчас акцыі не было, усе яе ўдзельнікі пасьпелі разысьціся.

Заводзкія рабочыя, якія ў гэты час тут праходзілі, досыць пазытыўна рэагавалі на зьяўленьне плякатаў, некаторыя цікавіліся, хто такія людзі, зьмешчаныя на плякатах, іншыя ж казалі словы падтрымкі, — распавёў Алег Корбан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG