Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая магутная жанчына на сьвеце: Ангела Мэркель


У штогадовым рэйтынгу часопісу Forbes канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель трэці год запар заняла першае месца як найбольш уплывовая жанчына на сьвеце.

У сьпісе 100 жанчын пераважную большасьць складаюць жанчыны-палітыкі і бізнэсоўкі ды кіраўніцы мэдыйных кампаній.

Першую дзясятку самых уплывовых жанчын у 2013 годзе складаюць:

Ангела Мэркель (канцлер Нямеччыны, 58 гадоў),

Дзілма Русэф (прэзыдэнт Бразыліі, 65 гадоў),

Мэлінда Гэйтс (сустаршыня Bill & Melinda Gates Foundation, 48 гадоў),

Мішэль Абама (першая лэдзі ЗША, 49 гадоў),

Гілары Клінтан (філянтроп і былы палітык, 65 гадоў),

Шэрыл Сандбэрг (адзін з дырэктараў кампаніі Facebook, 43 гады),

Крыстын Лягард (выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду, 57 гадоў),

Джанэт Напалітана (сакратар унутранай бясьпекі ЗША, 55 гадоў),

Соня Гандзі ( старшыня Індыйскага нацыянальнага кангрэсу, кіроўнай партыі ў Індыі; 65 гадоў),

Індра Нуі (генэральны дырэктар PepsiCo, 57 гадоў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG