Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі пра тое, што Беларусь вядзе перамовы аб экстрадыцыі ў Кіргізстан зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева, – дэзынфармацыя.

Пра гэта заявіў журналістам генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк:

«Гэта дэзынфармацыя, прычым наўмысная дэзынфармацыя».

Ён адзначыў, што Бакіеў — грамадзянін Беларусі і ня можа быць выдадзены іншай краіне. Беларускае грамадзянства Бакіеў атрымаў пасьля дзяржаўнага перавароту, які адбыўся ў Кіргізстане ў красавіку 2010 году.

Раней са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы мэдыі паведамілі, што афіцыйны Менск пагадзіўся на перамовы аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныша, паведамляе РИА Новости.

Бакіеў і яго малодшы брат абвінавачваюцца на радзіме ў шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку — у расстрэле мітынгу ў цэнтры Бішкеку 7 красавіка 2010 году. За забойства былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Садыркулава абодвух завочна асудзілі на доўгія тэрміны зьняволеньня.

Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG