Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макартні просіць вызваліць удзельніц Pussy Riot


Сьпявак Пол Макартні падтрымаў удзельніцу Pussy Riot Марыю Алёхіну, якая абвясьціла галадоўку ў калёніі ў Пермскім краі.

Алёхіна такім чынам пратэстуе супраць таго, што суд адмовіўся даставіць яе на пасяджэньне, дзе вырашаецца пытаньне пра яе ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Сэр Пол выказаў надзею, што расейскія ўлады ўсё ж дадуць ёй права прысутнічаць у судзе.

У сваім звароце да расейскіх чыноўнікаў сьпявак выказвае падтрымку як Алёхінай, так і другой зьняволенай удзельніцы Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай, якой адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні ў мінулым месяцы.

Пол Макартні просіць улады Расеі вызваліць сьпявачак Pussy Riot.

Талаконьнікава і Алёхіна асуджаныя 17 жніўня 2012 года да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму за хуліганства. Пяць дзяўчат у лютым 2012 года прыйшлі ў храм Хрыста Збаўцы ў Маскве і, надзеўшы маскі, правялі панк-малебен.
XS
SM
MD
LG