Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Жыве Беларусь!» прэтэндуе на «Залатога дэльфіна»


Афіцыйны сайт фэстывалю http://www.festroia.pt

Афіцыйны сайт фэстывалю http://www.festroia.pt

22 траўня арганізатары XXIX міжнароднага кінафэстывалю ў горадзе Сэтубал (Партугалія) прэзэнтавалі афіцыйную праграму конкурснай часткі.

Сярод 14 карцінаў, якія пазмагаюцца за галоўны прыз — «Залаты дэльфін» — польска-беларускі фільм «Жыве Беларусь!».

Акрамя «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, за галоўны прыз пазмагаюцца «90 хвілінаў» (90 minutter) нарвэскай рэжысэркі Эвы Сорхаўг, рэлігійная драма пра рэжым Піначэта «The Passion of Michelangelo» чылійскага рэжысэра Эстэбана Ларэна, «Колы» Срджана Галубавіча пра падзеі 1993 году падчас вайны на Балканах ды іншыя.

Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях 2009-2010 гадоў. Гэта першы мастацкі фільм па-беларуску пра сучасную Беларусь. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Удзельнікі конкурснай часткі фэстывалю

Удзельнікі конкурснай часткі фэстывалю

Міжнародны фэстываль у Сэтубале (Міжнародны кінафэстываль Фэстроя) — штогадовы кінафэстываль, які адбываецца ў горадзе Сэтубал, Партугалія, ад 1985 году. У конкурснай праграме бяруць удзел фільмы з краінаў, якія прадукуюць менш за 30 паўнамэтражных стужак на год.

Міжнародны кінафэстываль Festroia мае акрэдытацыю Міжнароднай фэдэрацыі асацыяцыяў кінапрадусараў (FIAPF).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG