Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз знайшоў $12 трыльёнаў, схаваных ад падаткаў


Кіраўнікі Эўрапейскага зьвязу пачалі сёньня ў Брусэлі аднадзённы саміт, мэта якога узмацніць барацьбу з ухіленьнем ад сплаты падаткаў, каб павялічыць бюджэтныя паступленьні, неабходныя дзяржавам ва ўмовах цяперашняга крызысу. Паводле ацэнак кампаніі Oxfam, у «падатковых аазісах», зьвязаных з Эўразьвязам, у прыватнасьці – Люксэмбургу, Мальце або Андоры, – схаваныя сродкі на суму больш за 12 трыльёнаў даляраў ЗША, і гэтая сума складае больш за дзьве траціны ад усіх сродкаў, утоеных ад падаткаабкладаньня, у сьвеце.

Напярэдадні саміту Эўрапейскі парлямэнт заклікаў кіраўнікоў Эўразьвязу да 2020 году больш чым удвая паменшыць аб’ём неспагнаных падаткаў. Цяпер гэтую суму ацэньваюць у 1 трыльён эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG