Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палецкіс: Фармулёўка пра «паляпшэньне сытуацыі» няўдалая і будзе папраўлена


Юстас Палецкіс

Юстас Палецкіс

На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з дэпутатам Эўрапарлямэнту ад Літвы, дакладчыкам Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстасам Палецкісам.

Дакладчык Эўрапейскага парлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект рэкамэндацыяў адносна зьмены палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску.

Даючы рэкамэндацыі адносна паляпшэньня адносін паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, Юстас Палецкіс спасылаецца на тое, што ў 2012 годзе ў Беларусі адбылося «прыкметнае паляпшэньне сытуацыі з выкананьнем правоў чалавека».

На думку ж Тацяны Равякі, сябры Рады праваабарончага цэнтру «Вясна», сытуацыя з правамі чалавека, наадварот, пагоршылася.

Чытаць адказы Юстаса Палецкіса на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі можна ТУТ.
XS
SM
MD
LG