Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд падаражэе да дзьвюх тысяч рублёў


Праезд у грамадзкім транспарце Менску падаражэе з 25 траўня да 2 тысяч рублёў.

Пры набыцьці талёнчыка ў кіроўцы адна паездка абыдзецца ў 2,5 тысячы рублёў. Праезд у экспрэс-маршрутах будзе каштаваць пасажыру 3 тысячы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесьніка гендырэктара прадпрыемства «Мінсктранс» Ірыну Якубоўскую.

На адзін від транспарту кошт праязнога на месяц складзе 90 тысяч, на два віды — 120 тысяч, на тры віды транспарту — 143,2 тысячы.

Гэта першае павышэньне аплаты праезду ў гэтым годзе. Наступнае чакаецца да канца году: тарыф тады ўзрасьце да 2,3 тысячы рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG