Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 траўня: Дзень славянскага пісьменства, народзіны Міхаіла Чыгіра


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сёньня ў Беларусі і сьвеце

У Менску пройдзе круглы стол, прысьвечаны ўдасканаленьню заканадаўства Беларусі па прадухіленьню хатняга гвалту.

У Гомелі адкрыецца арт-праект Zabor. Выстава сучасных беларускіх мастакоў пройдзе пад адкрытым небам. Карціны будуць экспанавацца на плоце Палацу Румянцавых-Паскевічаў. У выставе прымуць удзел мастакі Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахоў, Руслан Вашкевіч, Віктар Альшэўскі і Аляксандар Сушкоў. Пачатак у 17:00.

У Віцебску адбудзецца публічная лекцыя філёзафа, паэта і празаіка Ігара Бабкова «Беларусь як інтэлектуальная праблема». Адрас: Віцебск, вул. Белабародава 5, вялікая заля Музэю «ВЦСМ». Пачатак а 18:00. Уваход вольны.

У Менску завяршыцца 10-ы Міжнародны конкурс дзяржаваў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі». Члены міжнароднага журы ў Нацыянальнай бібліятэцы вызначаць лепшыя выданьні па сямі конкурсных намінацыях: «Садружнасьць», «Мая краіна», «Кнігі для дзяцей і юнацтва», «Культура. Навука. Адукацыя», «Арт-кніга», «Надрукавана у Садружнасьці »," Гран-пры «.

У Гомелі ў межах Эўрапейскага міжкультурнага фэсту зь лекцыяй «Што такое Эўразьвяз і як ён супрацоўнічае зь Беларусьсю» выступіць старэйшы аналітык Беларускага інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў. Уваход вольны.

Завяршыцца візыт у Менск сэрбскай дэлегацыі праваахоўных структур на чале з намесьнікам міністра ўнутраных справаў. Сэрбскія паліцэйскія пераймаюць вопыт беларускай міліцыі ў Першамайскім РАУС Менску.

Прадстаўнікі фінансавых выведак 30 краін завяршаць абмеркаваньне ў Менску пытаньняў барацьбы з «адмываньнем» злачынных даходаў і барацьбы з фінансаваньнем тэрарызму.

У Менску скончыцца праца місіі экспэртаў Сусьветнай мытнай арганізацыі. Яны вырашаюць, як аптымізаваць кантроль у пунктах памежнага пропуску.

Парлямэнцкая дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел ў цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнта Эквадору. Узначальвае дэлегацыю старшыня палаты прадстаўнікоў Ўладзімер Андрэйчанка.

Гэты дзень у гісторыі:

Дзень славянскай пісьмовасьці

1377 — памёр вялікі князь літоўскі Альгерд

1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі

1904 — нарадзіўся Адам Русак, паэт-песеньнік

1930 — нарадзілася Галіна Русак (дзявоч. Родзька^; г. Навагрудак), мастачка. Дзеяч эміграцыі ў ЗША

1940 — нарадзіўся Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году

1948 — нарадзіўся Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь

1963 — нарадзіўся Зьміцер Кісель, грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне, журналіст

1974 — нарадзілася Руслана, украінская сьпявачка

1996 — у Гродне пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культур (доўжыўся тры дні).

Цытата на памяць:

«За апошняе дзесяцігодзьдзе Беларусь стала важнай і нават моднай інтэлектуальнай праблемай. Беларуская ідэнтычнасьць, беларуская ідэя і беларускі дыскурс, тутэйшасьць і новае беларускае кіно, беларускі постмадэрн і трэш-літаратура: усё гэта заняло сваё мейсца на сцэне публічнай увагі, канчаткова пакінуўшы ў мінулым (і для мінулага) панылыя галашэньні і скаргі на адсутнасьць. І цяпер мы гатовыя зрабіць наступны крок: распачаць гаворку пра беларускую традыцыю.»

Ігар Бабкоў
XS
SM
MD
LG