Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск не зьбіраецца выдаваць Бакіева


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Беларускія ўлады не разглядаюць магчымасьць выдачы Кіргізстану былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева.

Пра гэта РИА «Новости» заявіў прадстаўнік праваахоўных органаў Беларусі.

Раней некаторыя СМІ са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы паведамілі пра тое, што Менск пагадзіўся на перамовы аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныша.

«Курманбек Бакіеў зьяўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь», — сказаў суразмоўца агенцтва. Ён патлумачыў, што ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам грамадзяне краіны не выдаюцца іншым краінам.

Курманбек Бакіеў і яго малодшы брат Жаныш абвінавачваюцца на радзіме ў шэрагу цяжкіх злачынстваў. Абодвух завочна асудзілі на доўгія тэрміны зьняволеньня за забойства былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Медэта Садыркулава.

Цяпер абодва яны знаходзяцца ў Беларусі.

Малодшы сын былога прэзыдэнта Максім Бакіеў абвінавачваецца ў Кіргізстане ў эканамічных злачынствах. У сакавіку яму завочна прысудзілі 25 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG