Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў ня супраць, каб яго называлі Дзімонам


Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў прызнаўся, што яго не закранае, калі ў інтэрнэце яго называюць «Дзімон».

«Ёсьць рэчы, якія мне не падабаюцца. Гэта зразумела. Але калі мяне ў iнтэрнэце называюць Дзімон, гэта нармальна абсалютна, па-чалавечы. Там жа асяродак такі ... Ну што, Дзімон? Мяне так і ў дзяцінстве звалі», — сказаў Мядзведзеў у інтэрвію газэце «Комсомольская правда».

Такім чынам Мядзведзеў пракамэнтаваў выказваньне свайго прэсaвага сакратара Натальлі Цімаковай, якая заявіла ў сакавіку, што ёй не падабаецца нібыта панібрацкае стаўленьне блогераў да прэм’ер-міністра.

«Ён вам не „Дзімон“. Ён старшыня ўраду», — сказала тады Цімакова. Мядзьведзеў выказаў меркаваньне, што Цімакова «абараняла яго як прэсавы сакратар».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG